Па першы зімовы месяц 2019 года Гродна і ваколіцы наведала амаль утрая больш бязвізавых турыстаў, чым летась. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
З 1 студзеня па 3 лютага 2019 года ў Гродне і Гродзенскім раёне без візы пабывалі больш за 6,8 тыс. замежнікаў. Для параўнання: за аналагічны перыяд 2018 года ў рэгіён прыехалі каля 2,4 тыс. бязвізавых турыстаў, піша БелТА.
З пачатку года Гродна наведалі грамадзяне 25 краін. Большасць — з краін-суседак: Літвы, Польшы і Латвіі. Нямала турыстаў і з Германіі.
«Найчасцей госці едуць пазнаёміцца з краінай, убачыць славутасці, аднак адзначаем рост іншых відаў турызму, у тым ліку медычнага і аздараўленчага. Прыкладам, у турыстаў з Латвіі ўсё большай папулярнасцю карыстаюцца беларускія санаторыі. Прытым як тыя, што размешчаны у бязвізавай зоне, так іншыя здраўніцы на тэрыторыі рэгіёна. Выбар абумоўлены высокай якасцю паслуг і даступнай цаной», — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…