Па першы зімовы месяц 2019 года Гродна і ваколіцы наведала амаль утрая больш бязвізавых турыстаў, чым летась. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

З 1 студзеня па 3 лютага 2019 года ў Гродне і Гродзенскім раёне без візы пабывалі больш за 6,8 тыс. замежнікаў. Для параўнання: за аналагічны перыяд 2018 года ў рэгіён прыехалі каля 2,4 тыс. бязвізавых турыстаў, піша БелТА.

З пачатку года Гродна наведалі грамадзяне 25 краін. Большасць — з краін-суседак: Літвы, Польшы і Латвіі. Нямала турыстаў і з Германіі.

«Найчасцей госці едуць пазнаёміцца з краінай, убачыць славутасці, аднак адзначаем рост іншых відаў турызму, у тым ліку медычнага і аздараўленчага. Прыкладам, у турыстаў з Латвіі ўсё большай папулярнасцю карыстаюцца беларускія санаторыі. Прытым як тыя, што размешчаны у бязвізавай зоне, так іншыя здраўніцы на тэрыторыі рэгіёна. Выбар абумоўлены высокай якасцю паслуг і даступнай цаной», — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.


hrodna.life/2018/12/13/syaredni-chek-turyista-kalya-sta-dalyarau-u-grodne-padvyali-vyiniki-dvuh-gadou-byazviza/