У Cалігорску 1 лютага “Нёман” упэўнена разабраўся з “Шахцёрам” – 3:0. Пасля перамогі над “кратамі” галоўны трэнер гродзенцаў0 Сяргей Пушкоў сказаў: “Хлопцы паказалі, як трэба здабываць перамогі з добрым супернікам”.
Для “Нёмана” ў Салігорску стала трэцяя запар «сухая» перамога.
“Шахцёр” – “Нёман” 0:3 (0:1, 0:2, 0:0)
галы:
03:46 0:1 – А.Маляўка (С.Маляўка, – мен.)
24:29 0:2 – Кіслы (Скурыхін, С.Маляўка)
35:08 0:3 – Смураў (А.Маляўка, С.Маляўка)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
“Мы правялі добры матч. З першых хвілін хлопцы былі зараджаныя на добрую, дысцыплінаваную, з вялікай самааддачай гульню. І яны яе паказалі на працягу ўсяго лядовага паядынку. Нават калі мы гулялі ў меншасці (хоць усе выдалення былі гульнявога пляну), выдатна згулялі у абароне. Практычна ўсё, што мы намячалі на матч, у нас атрымалася. Гульня была самаахвярная, з вялікім жаданнем. Хлопцы паказалі, як трэба здабываць перамогі з добрым супернікам”.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Мінску 3 лютага і сустрэнецца там з лідэрам турнірнай табліцы – “Юнацтвам”.
