На вуліцы Савецкая адбыўся канфлікт мінака з гарадскім мастаком, які прадае там свае работы. Сярод іх было адразу некалькі партрэтаў Пуціна. Узровень дыскусіі быў далёкі ад мастацкага.
«Я падышоў пацікавіцца, чаму ў Беларусі прадаюцца партрэты гэтага людажэра, — патлумачыў чытач „Нашай Н**ы“. — Мастак адказваў, маўляў, што хачу — тое і малюю. Але ў мяне свой погляд, мы пачалі сварыцца, і я ў сэрцах сказаў, што калі ён не прыбярэ, то я карціны з Пуціным абсікаю!»
Мінак прызнаў, што мастак паклікаў падмогу, і змог адстаяць карціны з Пуціным.
Сцвердзіць гэтую гісторыю ў самога мастака пакуль не атрымалася.
Раней мастак тлумачыў, што прадае выявы Пуціна, бо іх добра купляюць расійскія турысты, якіх багата ў Гродне.