Гродзенская фатографка Наталля Дораш атрымала гран-пры конкурсу «Мой родныя кут» ад «Беларусь сегодня« і галоўны прыз — ноўтбук. Сярод здымкаў, пададзеных на конкурс — фотапрацы «Гануля», «Царква ў сяле Чарлёна», «Руды хлопчык».

— Фатаграфіяй займаюся з 70-х гадоў мінулага стагоддзя, яе я ніколі не пакідала. За гэтыя гады назапашаны велізарны архіў, адбылося некалькі асабістых фотавыстаў, брала ўдзел у розных іншых, у тым ліку міжнародных. Займала і першыя месцы. Супрацоўнічала са мноствам розных перыядычных выданняў, зараз — у «Вячэрнім Гродна». Хоць сама сябе лічу фатографам-аматарам. Жыву па прынцыпе: ні дня без фота!

[irp posts="100 940» name="Гістарычная свіння і «ачарненне савецкай рэчаіснасці». Hrodna. life выдаў календары на 2019 год з рэтра-здымкамі"]

Наталля Дораш прызнаецца, што не любіць пастановачныя фота, любіць здымаць на хаду, так выкананы працы «Гануля», «Рыжык». Здымак поля ў Чарлёне з відам на храм Божага Нараджэння Найсвятой Багародзіцы зроблены не выходзячы з машыны. «Проста ўсё супала: і святло, і сам момант. У капцах фермер пасадзіў моркву. Калі мы ехалі назад гэтай дарогай праз некалькі дзён, такога эфекту ўжо не было», — тлумачыць фатографка.

Перамога ў конкурсе — ганарова. Перш за ўсё для маіх блізкіх, унукаў. Яны вельмі рады падарунку, ім ён патрэбен.