Сусветны дзень барацьбы супраць рака адзначаюць 4 лютага. Мэта гэтага дня — прыцягнуць увагу людзей і нагадаць, наколькі распаўсюджаны цяпер анкалагічныя захворванні і як можна знізіць смяротнасць ад раку.
У гэты дзень у Гродне пройдуць адкрытыя лекцыі пра прафілактыку меланомы — рака скуры. Чытаць лекцыю будзе Ірына Карпуць, старшы выкладчык з Гродзенскага медыцынскага універсітэта. Мерапрыемствы пройдуць 4 лютага ў 17.30 у офісе Альфа-банка па адрасе К. Маркса, 44, і ў 11.00 на прадпрыемстве ЗОВ-пліта, па адрасе Мясніцкая, 12. Падчас лекцый валанцёры дзіцячага хоспіса раздадуць ўдзельнікам інфармацыйныя ўлёткі аб прафілактыцы рака.
1.Кожная шостая смерць
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, рак з’яўляецца другой з асноўных прычын смерці ў свеце. Так, у 2018 годзе ад гэтага захворвання памерлі 9,6 млн чалавек. Рак становіцца прычынай практычна кожнай шостай смерці ў свеце.
2. Хвароба бедных краін
Каля 70% выпадкаў смерці ад раку адбываецца ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу.
Да 25% выпадкаў рака ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў абумоўлена такімі інфекцыямі, як гепатыт і вірус папіломы чалавека (ВПЧ).
3. Цяжкасці дыягностыкі
Распаўсюджанай праблемай з’яўляюцца зварот па медыцынскую дапамогу на позніх стадыях захворвання і недаступнасць дыягностыкі. У 2017 г. толькі 26% краін з нізкім узроўнем даходаў паведамілі, што маюць агульнадаступныя службы па вядзенні паталогіі ў дзяржаўным сектары. Пра наяўнасць адпаведных медыцынскіх службаў паведамілі больш за 90% краін з высокім узроўнем даходаў і менш за 30% краін з нізкім узроўнем даходу.
4. Крыніц рызыкі - 5
Прыкладна ў траціны выпадкаў смерць ад раку абумоўлена пяццю асноўнымі крыніцамі рызыкі, звязанымі з паводзінамі і рацыёнам харчавання. Гэта высокі індэкс масы цела, нізкі ўзровень спажывання садавіны і агародніны, адсутнасць фізічнай актыўнасці, ўжыванне тытуню і ўжыванне алкаголю.
5. Галоўны фактар рызыкі - курэнне
Ужыванне тытуню з’яўляецца самым значным фактарам рызыкі развіцця рака, на які прыпадае амаль 22% глабальных выпадкаў смерці ад раку.
6. Колькі «каштуе» рак
Эканамічны эфект рака значны, і ён узрастае. Агульны гадавы эканамічны ўрон ад раку ў 2010 г. ацэньваецца прыкладна ў 1,16 дал. ЗША.
7. Не дастаткова інфармацыі
Толькі ў адной з пяці краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў ёсць дадзеныя, неабходныя для распрацоўкі палітыкі ў галіне анкалагічных захворванняў.