Забудоўшчык абяцае правесці раскопы на месцы Дома рыбака

На месцы будучай забудовы на Замкавай збіраюцца арганізаваць і археалагічны нагляд, і археалагічныя вышукі. Забудоўшчык абяцае, што раскопы будуць доўжыцца столькі, колькі спатрэбіцца археолагам, хоць тэрміны самога будаўніцтва абмежаваныя ў часе.

Пры распрацоўцы праектнай дакументацыі былі выкананы комплексныя вышукі, і замоўца, літоўскае ЗТАА «ДТ-груп», заключыў дамову з навуковым кіраўніком. Ім выбралі гісторыка Вадзіма Глініка. Ён і аднавіў межы зямельнай дзяльніцы, якая была пад знесенымі жылымі дамамі першапачаткова. Дамы абяцаюць пакрыць сапраўднай дахоўкай, да праекта дадалі дымавыя трубы, і пра рыбку на фасадзе копіі Дома рыбака не забудуцца.

Замоўца заключыў дамову з Інстытутам гісторыі на археалагічныя вышукі, як толькі праект пройдзе абмеркаванні і атрымае заключэнне экспертызы, будуць праведзены раскопы, каб выявіць падмуркі і артэфакты, якія могуць знаходзіцца на пляцоўцы.

Вядома, што пад цяперашнім скверам за Палацам культуры тэкстыльшчыкаў знаходзяцца падмуркі 12 стагоддзя. Таму пры абмеркаванні праекта ў гарадскіх актывістаў было шмат пытанняў да падвала, які ўнеслі ў план будаўніцтва падчас яго карэктавання. Забудоўшчык тлумачыць, што гэта будзе тэхнічны паверх.

Грамадскае абмеркаванне АУНА забудовы на вуліцы Замкавая
«Калі Мінкульт палічыць, што будынак там узводзіць нельга, не будзем яго ўзводзіць», — паабяцаў першы намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук.

Гэта эканамічная рызыка для забудоўшчыка. Але паводле беларускіх законаў нельга праводзіць раскопы да зацвярджэння праекта будаўніцтва.

Замоўца праекта, Томаш Пецюль (ЗТАА «ДТ-груп»)


hrodna.life/2019/01/31/novyiy-skver-vozle-pamyatnika-sokolovskomu/

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025