П’яны 44-гадовы гродзенец пабіў вокны ў кватэрах першага паверха на Парахавым завулку. Жыхаркі дома выклікалі міліцыю, мужчыну затрымалі. Заведзена крымінальная справа.
А пятай гадзіне раніцы мужчына ішоў завулкам Парахавым, калі праз выпіты алкаголь у яго здарыўся прыступ агрэсіі. В дамах у тым раёне горада вокна кватэр першага паверха размешчаныя на вышыні чалавечага росту. Мужчына пачаў біць іх рукамі. В выніку ад кулака злачынца пацярпелі вокны кватэр дзвюх пенсіянерак. Кабеты, пачуўшы шум пабитага шкла, адразу патэлефанавалі ў міліцыю.
Злачынца аператыўна затрымалі, у дачыненні яго заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства». Мужчына ўжо даўно злоўжываў спіртным, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…