На нарадзе ў старшыні аблвыканкама абмяркоўвалі знос Дома быту ў цэнтры Гродна. Улады лічаць, што ён не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр.

“Дом быту адназначна не ўпрыгожвае наш горад”, – скаментаваў першы намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Вацлававіч Жук.

У траўні плануецца карэктаванне схем руху ў цэнтральнай частцы горада. У гарвыканкаме лічаць, што ўсё павінна быць паслядоўна, і пачнуць змены ў гэтай частцы цэнтра з пабудовы адміністрацыйна-гандлёвых будынкаў на месцы сквера на Замкавай.

“Зрабіць вуліцу Замкавую пешаходнай – мая мара, і мы гэта зробім адназначна”, – дадаў намстаршыні.

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]