Чарговы выпадак выратавання жывёліны на вадзе адбыўся ў Гродне 30 студзеня. Гэтым раз выратавальнікам прыйшлося даставаць лабрадора з Гараднічанкі.

Сабака правёў у ледзяной вадзе каля гадзіны. Спачатку яму спрабавалі дапамагчы мінакі, але пасля шматлікіх спробаў вырашылі выклікаць МНС. Выратавальнікі прыехалі хутка і адразу ў вадалазных касцюмах. За некалькі хвілін яны дапамаглі лабрадору, які трымцеў ад холаду, выбрацца з вады.

Нагадаем, 29 студзеня ратавальнікі ТВВОД выратавалі сабаку, які плыў па Нёмане на крызе.

Пасля выратавальнай аперацыі супрацоўнікі МНС звязаліся са Спецаўтагаспадаркай. Пасля прыезду іх супрацоўнікаў стала вядома, што сабака знаны і часта ўцякае ад сваіх гаспадароў, нярэдка прыходзіць купацца ў гарадскі парк. Жывёлу абяцалі даставіць гаспадарам.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life