Сёння цяжка ўявіць, каб у цэнтры Гродна праходзілі масавыя рок-канцэрты, а яшчэ 20 гадоў таму яны былі папулярныя. Гродзенец Раман Ганчароў выклаў у сетку відэа рок-канцэрту з 1990-х, які праходзіў у старым клубе “Клетка”.
“Я быў удзельнікам у складзе групы “Ликантропия “, наш выступ цалкам зняты на відэа. Той канцэрт праходзіў у старой “Клетцы” каля адкрытай канцэртнай пляцоўкі. Яго арганізоўвалі браты Халодныя і быццам бы Гена “Сапог”. Неўзабаве “Клетка” пераехала ў летні кінатэатр”, – распавёў Раман Ганчароў.
Неўзабаве Hrodna.life раскажа пра рок-рух у Гродне. Калі ў вас ёсць цікавыя гісторыі, фота ці відэа, пішыце нам на адрас info@hrodna.life.
Каментары