17-гадовы хлопец прадстаўляўся суседам і выпрошваў грошы. Гісторыя заўсёды адна і тая ж, з сумным канцом: нібыта паміраў бацька ці цётка. Даверлівыя гараджане даставалі з кашалькоў і па рублю, і па пяць, паведамляе АНТ.

У паказаннях згадвалі, што хлопец выглядаў такім сумным, а распавядаў так жаласліва, што адмовіць было складана. Калі высветлілася, што ніякай трагедыі няма, у міліцыю сталі паступаць заявы. Усяго ў справе — 47 пацярпелых. Абвінавачаны скончыў 9 класаў, больш нідзе не вучыўся і не працаваў, а чужыя грошы траціў на асабістыя патрэбы.

Сваю віну малады чалавек прызнаў цалкам. Пасяджэнні працягнуцца каля месяца.

youtu.be/LRT5QKR8NSw