Мастачка Ірына Радкевіч аднойчы спыніла свой погляд на суседскім індыку і закахалася ў гэтых птушак. Зачаравацца гэтымі свавольнымі птушкамі могуць зараз наведнікі галерэі «У Майстра», дзе 25 студзеня адкрылася персанальная выстава мастачкі пад назвай «Індык суседкі».
Ірына Радкевіч з’яўляецца адным з самых вопытных і папулярных мастакоў па кераміцы ў Гродне. Яе працы маюць вялікі поспех у родным горадзе, Расіі, Польшчы, Літве, Францыі, Германіі, Японіі. Яе керамiка ёсць не толькі ў музейных зборах Беларусі, але і ў музеі керамікі ў Карэі. З пачатку 2000-х Ірына актыўна спрабуе сябе ў розных мастацкіх накірунках: скульптуры, жывапісе, фрэсцы.
Арт-дырэктарка галерэі Вольга Бараноўская каментуе выставу:
«Праект Ірыны Радкевіч „Індык суседкі“ з’яўляецца аўтарскім эксперыментам. Падарожжам мастачкі ўнутр сябе з мэтай зразумець, намацаць новыя для сябе эстэтычныя вобразы. Гэта першая персанальная маляўнічая выстава Ірыны Радкевіч. На ўсіх палотнах намаляваныя хатнія птушкі. Гэта вельмі просты лад, знаёмы з дзяцінства, які выклікае асацыяцыі са спакойным вясковым жыццём. Аднак не ўсё так проста, на мой погляд гэта эстецкая гульня, калі аўтар хітруе з гледачом і кажа ў працах не праз вобраз, а праз метад выканання. У працах аўтара колер, святло, фактура становяцца нашмат больш змястоўнымі чым тое, што менавіта намалявана на палатне».
Выстава будзе доўжыцца да 21 лютага.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…