Тэлекам-аператар Velcom абвясціў пра сканчэнне дзеянні акцыі «Безлімітны інтэрнет за 0 рублёў». Так, для абанентаў тарыфных планаў «Камфорт» паслуга стане платнай з 4 лютага 2019 года, для карыстальнікаў лінейкі «Камфорт+ для бізнесу» — з 15 лютага 2019 года.

Для фізічных асоб

Для карыстальнікаў тарыфнага плана «Камфорт» кошт паслугі «Безлімітны інтэрнет» складзе 5,9 рубля ў месяц, для абанентаў тарыфаў «Камфорт 2», «Камфорт 4», «Камфорт 8», а таксама «Камфорт 16» — 4,9 рубля ў месяц.

Для юрыдычных асоб

Кошт паслугі «Безлімітны інтэрнет» для карыстальнікаў лінейкі тарыфных планаў «Камфорт+ для бізнесу», а таксама максімальна магчымая хуткасць злучэння ў рамках паслугі будуць залежаць ад пэўнага тарыфнага плана карыстальніка: на тарыфах з вялікім аб’ёмам улучанага трафіка кошт будзе ніжэй, а хуткасць вышэй.

Тарыфны план Хуткасць мабільнага інтэрнету Цана паслугі «Безлімітны інтэрнет», руб. з ПДВ
Камфорт + для бізнеса да 512 Кбіт/с 3,9
Камфорт 2+ для бізнеса да 1 Мбіт/с 2,9
Камфорт 4+ для бізнеса да 2 Мбіт/с 2
Камфорт 8+ для бізнеса да 4 Мбіт/с 1,5
Камфорт 16+ для бізнеса да 8 Мбіт/с 0,9