Пацук прабягаў пад столікамі ў кафэ 18 студзеня і быў заўважаны наведвальнікамі. Відэа з вялікім грызуном, якое ўжо набрала больш за 100 каментароў, выклала ў сетку інстаблогерка Анастасія Яроцкая.

https://www.instagram.com/p/BtBvmZoHyqK/

Пасля публікацыі паста ў інстаграм адміністрацыя ўстановы адразу адрэагавала. Намеснік кіраўніка кафэ Віталь Кашлей распавёў, што для іх пацук у зале стаў поўнай нечаканасцю.

«Вельмі непрыемная сітуацыя. Усе ведаюць, што ў нас падвальнае памяшканне ў вельмі старой пабудове. Побач каналізацыя, якой каля 100 гадоў. Спецыялісты ў нас апрацоўваюць установу штомесяц і пры гэтым у нас заўсёды прыходзіць санстанцыя, незалежна ад сітуацыі. Ёсць графік з усімі подпісамі, і можам смела сказаць, ніколі гэтыя моманты не прапускаюцца. Сёння мы аператыўна выклікалі спецыялістаў».