13-гадовы хлопчык зазірнуў паглядзець на пажар у падвале і трапіў у шпіталь

23 студзеня ў 18:20 відавочца паведаміў пра пажар у падвале пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Шчорса ў Гродне. Пажар патушылі хутка, але ад дыму паспеў пацярпець хлопчык.

Падвальнае памяшканне кожнага пад’езда падзелена на 15 ячэяк. У адной з іх адбылося ўзгаранне. МНС ліквідаваў пажар за дваццаць хвілін. Эвакуацыі жыхароў не спатрэбілася. Агонь пашкодзіў маемасць, якая там захоўвалася. Прычыну пажару выяўляюць. Асноўная версія — кароткае замыканне электраправодкі.

У 19:30 з абласной дзіцячай клінічнай бальніцы паведамілі пра шпіталізацыю 13-гадовага хлопчыка, які жыве ў гэтым доме. З яго слоў, да прыбыцця падраздзяленняў МНС ён убачыў дым, адкрыў дзверы ў падвал, але праз моцнае задымленне ўвайсці не змог. Праз некаторы час адчуў сябе дрэнна і звярнуўся да работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі.Цяпер ён у шпіталі, у стане сярэдняй цяжкасці.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025