25-гадовага жыхара Гродна падманула магіляўчанка. Як паведаміла афіцыйная прадстаўнічка Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, малады чалавек замовіў праз інтэрнэт iPhone, але ў пасылцы знайшлася фляга. Ашуканы пакупнік звярнуўся ў міліцыю.

— 22-гадовая магіляўчанка не працуе, раней ужо была судзімая за махлярства і працягвае падманваць даверлівых грамадзян, — адзначыла Алена Сіманава. — Так, яна абяцала набыццё новага мабільнага тэлефона на сайце «Куфар», праўда, за перадаплату ў 250 рублёў. Атрымаўшы грошы, абяцаны тавар высылаць не спяшалася — так у гродзенца і апынулася фляга, якую ён не замаўляў.

Характэрна, што летам дзяўчына трапілася на падобным жа махлярстве — спрабавала «прадаць» мінчанцы туалетную ваду за 100 рублёў.

Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.