23 студзеня ў 18:20 відавочца паведаміў пра пажар у падвале пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Шчорса ў Гродне. Пажар патушылі хутка, але ад дыму паспеў пацярпець хлопчык.
Падвальнае памяшканне кожнага пад’езда падзелена на 15 ячэяк. У адной з іх адбылося ўзгаранне. МНС ліквідаваў пажар за дваццаць хвілін. Эвакуацыі жыхароў не спатрэбілася. Агонь пашкодзіў маемасць, якая там захоўвалася. Прычыну пажару выяўляюць. Асноўная версія — кароткае замыканне электраправодкі.
У 19:30 з абласной дзіцячай клінічнай бальніцы паведамілі пра шпіталізацыю 13-гадовага хлопчыка, які жыве ў гэтым доме. З яго слоў, да прыбыцця падраздзяленняў МНС ён убачыў дым, адкрыў дзверы ў падвал, але праз моцнае задымленне ўвайсці не змог. Праз некаторы час адчуў сябе дрэнна і звярнуўся да работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі.Цяпер ён у шпіталі, у стане сярэдняй цяжкасці.