Навіны

Як міліцыя шукала зніклых школьнікаў з Гродна

15 студзеня з розніцай у некалькі гадзін зніклі два школьнікі з Гродна. Арыенціроўкі на пошук 17-гадовага Аляксандра Чака і 16-гадовага Дзяніса Духаніна міліцыя накіравала па ўсёй краіне. Аб знікненні падлеткаў праінфармавалі калег з Расіі. Інфармацыю пра хлапчукоў репосцілі ў сацыяльных сетках і Viber. Да пошукаў падключыліся валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Цэнтр Спас». У нядзелю школьнікаў знайшлі. Як іх шукалі распавялі grodnonews.by ва УУС аблвыканкама.

Як шукалі Аляксандра Чака

Храналогію пошукавай аперацыі прадстаўнікі УУС аднаўляюць з дакладнасцю амаль да хвіліны. У аўторак, 15 студзеня, у міліцыю паступіла заява ад бацькоў зніклага Аляксандра Чака. Як звычайна, раніцай у 8.30 падлетак адправіўся ў школу, праз 15 хвілін яго мама атрымала паведамленне, што ён прайшоў школьны турнікет. А ўжо ў 9.15 класны кіраўнік паведаміла: Аляксандра на ўроках няма. Хлопчык на тэлефонныя званкі не адказваў, і ўвечары ўстрывожаныя бацькі звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.

— Перш за ўсё вывучылі гісторыю сеткавай актыўнасці. Высветлілі, што ў апошні час школьнік цікавіўся, як з’ехаць у Расію. А таксама,
якая адказнасць пагражае за знаходжанне там без суправаджэння дарослых. Гэтая інфармацыя стала добрай зачэпкай. Аператыўна разаслалі арыенціроўкі на падлетка ў паліцыю Расійскай Федэрацыі. Пастараліся задзейнічаць усе магчымыя рэсурсы для арганізацыі пошуку. Па дапамогу звярнуліся да жыхароў краіны, — распавядае афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Максім Базыленка.

Інфармацыя пра школьніка была разасланая ў рэспубліканскія і абласныя СМІ, інтэрнэт-рэсурсы. Па дапамогу звярнуліся і ў пошукавы атрад «Ліза Алерт», які дзейнічае на тэрыторыі Расіі, расійскае тэлебачанне і газеты. Супрацоўнікі УУС аблвыканкама пастаянна трымалі сувязь з калегамі з іншых абласцей краіны і каардынатарамі пошуку на тэрыторыі суседняй краіны.

Як шукалі Дзяніса Духаніна

Калі аперацыя па пошуку Аляксандра Чака актыўна набірала абароты, у міліцыю паступіла паведамленне аб знікненні яшчэ аднаго падлетка з Гродна — Дзяніса Духаніна.

— Першая працоўная версія — хлопчыкі з’ехалі разам. На гэта наводзіла некалькі момантаў: школьнікі з добрых сем’яў, выдатнікі, удзельнікі алімпіяд. Гімназіі № 1 і № 9, дзе вучацца дзеці, знаходзяцца побач. Магчыма, яны вырашылі ўцячы разам. Думалі, калі знойдзем аднаго, знойдзем i другога, — дадаюць у УУС аблвыканкама.

У гэты час ужо пачала паступаць першая інфармацыя пра Аляксандра Чака. Супрацоўнікі міліцыі, дэталёва вывучыўшы запісы з камер відэаназірання на чыгуначных і аўтавакзалах краіны, атрымалі зачэпку — хлопчыка заўважылі на вакзале ў Мінску. Аказалася, адтуль хлапчук трымаў курс ў Магілёў.

— Аператыўнікі ГУУС Магілёва ўжо вывучалі запісы з камер відэаназірання на вакзале ў абласным цэнтры. Бачылі, як хлопчык праходзіў ля білетных кас, чытаў расклад цягнікоў. Стала зразумела: плануе ехаць далей. Пакуль адны аператыўнікі назіралі за ім праз камеры, іншыя ўжо накіраваліся на вакзал. Там падлетка і знайшлі, — распавядае Максім Базыленка.

Амаль адначасова атрымалі інфармацыю ад калегаў з Масквы — Дзяніс Духанін знойдзены ў адным з хостэлаў сталіцы краіны-суседкі. На пытанне: чаму збег? Адказаў: «Хацеў знайсці працу ў Маскве». Іншую падрабязную інфармацыю праваахоўнікі па этычных прычынах не паведамляюць. Але самае галоўнае, што са здароўем падлеткаў усё ў парадку, цяпер яны ўжо побач са сваімі роднымі.

Знік чалавек — не варта чакаць

— Пошукі зніклых падлеткаў з’ядналі калегаў у розных рэгіёнах краіны. Прафесійна і граматна спрацавалі аператыўнікі УУС аблвыканкама, ГУУС Мінска і Магілёва. Вельмі дапамаглі расійскія калегі-паліцэйскія. Аператыўна знайсці падлеткаў дазволіла своечасовы зварот бацькоў у міліцыю. Не быў страчаны час, які ў падобных сітуацыях мае вырашальнае значэнне, — распавялі ва УУС аблвыканкама.

Праваахоўнікі дадалі, што ў выпадку ўзнікнення такога надзвычайнага здарэння не варта марудзіць. Трэба не чакаць тры дні, а неадкладна паведамляць аб зніклым чалавеку ў раённы аддзел міліцыі. Тады шанцаў знайсці будзе значна больш.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Гроднам пабудавалі домік для бяздомных катоў - ён падобны да драўлянай хаткі

Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…

24 снежня 2024

На польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі перад святамі - за ноч сітуацыя не палепшылася

Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…

24 снежня 2024

Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала

Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…

24 снежня 2024

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024