Навіны

На фасадзе філармоніі-даўгабуда з’явілася віяланчэль

На фасадзе Гродзенскай абласной філармоніі з’явілася трохмятровая віяланчэль. Яе размясцілі ўвечары 21 студзеня. Побач праходзіць устаноўка Дошкі гонару Гродзенскай вобласці, якую адкрыюць у маі.

Рэканструкцыя філармоніі, якая зацягнулася амаль на сем год, завяршаецца. Работы, распачатыя яшчэ ў 2012-м, не аднойчы прыпыняліся з-за адсутнасці фінансавання. Будаўнікі працягваюць працаваць у дзве змены. Адміністрацыя рыхтуецца да адкрыцця адноўленага аб’екта ўжо лютым, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

youtu.be/ghBkhLhkdZc

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025