У канцы 2018 года стала вядома, што Ганаровае консульства Украіны на вуліцы Замкавай будзе пераязджаць на вуліцу Кабяка. Звязана гэта з тым, што ўласнік будынка ў цэнтры Гродна знайшоў новых арандатараў.
З 2013 года Ганаровае консульства Украіны займала два кабінеты ў будынку на Замкавай, 7. Ганаровым консулам Украіны ў Гродне быў прызначаны вядомы бізнесмэн Валянцін Байко.
«Мы пераехалі на Кабяка, 10б у гандлёвы цэнтр „Серпантын“, бо ўласнік будынка на Замкавай папрасіў консульства вызваліць памяшканне для новага арандатара. Хтосьці вырашыў узяць цэлы будынак, а мы здымалі ўсяго два кабінеты», — распавяла Hrodna.life сакратарка консульства Вікторыя Рыжыкава.
Афіцыйна новы кабінет Ганаровага консульства на Кабяка запрацуе ў пачатку лютага. Там таксама павесяць сцяг Украіны.
За пяць гадоў працы консульства ў цэнтры горада стала сімвалічным месцам. Там у 2014 годзе вандалы намалявалі свастыку на сцяне, а ў 2016 годзе людзі масава неслі кветкі да сцяга і шыльды, калі быў забіты беларускі журналіст Павел Шарамет, які апошнія гады жыў у Кіеве.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…