На М6 гэтай вясной увядуць яшчэ 120-кіламетровы ўчастак з рухам па чатырох палосах. Ужо цяпер на выпадак недахопу тэхнікі падчас моцных снегападаў і завей РУП «Гродноавтодор» заключыла дамовы з дарожна-будаўнічым трэстам № 6 г. Гродна, прадпрыемствамі меліярацыйных сістэм аб дапамозе тэхнікай. Яе рэзерв складае 51 адзінку, піша grodnonews.by.

У ходзе абнаўлення аўтамагістралі рэканструявалі дзве вытворча-тэхналагічныя пляцоўкі. Першая з боку Мінска размешчана на 130-м кіламетры каля населенага пункта Старчаняты ў Іўеўскім раёне. Зімой там арганізавана кругласутачнае дзяжурства дыспетчараў і спецыялізаванай тэхнікі.

Стала вядома, калі адкрыюць М6 у Гродзенскай вобласці
Вытворча-тэхналагічная пляцоўка «Старчаняты» ў Іўеўскім раёне
Другая вытворча-тэхналагічная пляцоўка «Мінойты» размешчана на 58-м кіламетры аўтадарогі М11 Беняконі-Ліда-Слонім-Быцень. Тут таксама прадугледжаны комплекс збудаванняў і складоў, якія забяспечваюць якаснае абслугоўванне рэспубліканскіх дарог, што праходзяць па тэрыторыі Лідскага і Іўеўскага раёнаў.

Стала вядома, калі адкрыюць М6 у Гродзенскай вобласці