Закон «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым партале 18 студзеня 2019 года. Сярод іншага Закон цалкам выключае артыкул 193.1 з Крымінальга кодэкса. Гэта адказнасць за «незаконныя арганізацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасці».
У той жа час Закон прадугледжвае ўвядзенне адміністрацыйна адказнасці за такія ж дзеянні - штраф да 50 базавых велічынь (арт. 23.88 КаАП). Змены ўступяць у сілу праз паўгады пасля апублікавання.
«Гарадзенская вясна» нагадвае, што артыкул 193.1 быў унесены ў Крымінальны кодэкс у 2005 годзе і прадугледжваў пакаранне ад арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.
Размова пра адмену гэтага сумнавядомага артыкула вялася даўно. Гэтага патрабавалі і міжнародныя арганізацыі, і праваабаронцы. За час дзеяння артыкула па ім было асуджана 17 чалавек.