«Чалавек, які здзівіў ўсіх» — пранізлівая прыпавесць пра мужнасць. Драматычная стужка ад стваральнікаў трылогіі «Гогаль» выходзіць у абмежаваны пракат. «Чалавек, які здзівіў усіх» раскажа пра змаганне за жыццё, якое варта таго, каб прайсці праз неразуменне блізкіх і потым перарадзіцца наноў. Першую з 1966 года расійскую стужку, ганараваную прэміяй за найлепшую жаночую ролю Венецыянскага МКФ, у Гродне пакажуць у рамках кінаклуба «Ракурс» (кінатэатр «Чырвоная зорка») 23 студзеня, у 19:00.

Сібірскі падлоўчы Ягор — узорны сем’янін і шанаваны ў сваім мястэчку чалавек. Яны з жонкай Наталляй чакаюць другое дзіця. Нечакана Ягор даведваецца, што невылечна хворы і што жыць яму засталося два месяцы. У змаганні з хваробай не дапамагаюць ні традыцыйная медыцына, ні шаманскае вядзьмарства, і, урэшце, Ягор наважваецца на шалёны крок — спрабуе цалкам змяніць сваю асобу, каб ашукаць блізкую смерць, як гэта зрабіў легендарны качар Жамба, герой старажытнага сібірскага эпасу.

Сібірскія легенды

Сюжэт фільма заснаваны на асабістых успамінах рэжысёркі Наталлі Мяркулавай пра яе сібірскае дзяцінства: вёсцы, у якой яна вырасла, людзях, якія атачалі яе, легендах, якія расказвалі ў тых месцах.

«Адзін чалавек не можа навязваць іншаму, як жыць і якім быць. І калі наш герой уступае ў вельмі няпросты двубой са смерцю, то яму трэба яшчэ і наважыцца на гэта. Ён сутыкаецца з апазіцыяй — цэлай вёскай. Так што карціна — гэта спроба вытлумачыць, што і свет, і людзі ўладкаваны значна складаней, чым здаецца», — рассказала режысерка ў інтэрвью «Кінапошуку».

Для Наталлі Мяркулавай і Аляксея Чупава «Чалавек, які здзівіў ўсіх» — не першы супольны праект. У 2017 годзе яны выступілі ў якасці сцэнарыстаў гогаліяды — «Гогаль. Пачатак», «Гогаль. Вій», «Гогаль. Страшная помста». У тым жа годзе знялі прыгодніцкую стужку «Салют-7», ганараваную прызам за «Найлепшы фільм» і за «Найлепшы мантаж» нацыянальнай кінаўзнагароды Расіі «Залаты арол».

Фільм, што задае новыя тэндэнцыі

«Чалавек, які здзівіў ўсіх» ў лістападзе быў пададзены ў пазаконкурснай секцыі «Расійскія прэм’еры» 25-га ММКФ «Лістапад». Таксама гэта адзіная расійская карціна, што ўвайшла ў конкурсную праграму «Гарызонты» Венецыянскага кінафэсту, другую па значнасці пасля асноўнага конкурсу. У гэтай праграме традыцыйна бяруць удзел гульнявыя і дакументальныя фільмы, што задаюць новыя тэндэнцыі ў развіцці сусветнага кінематографа.

Прыз за галоўную жаночую ролю

Наталля Кудрашова, выканаўца ролі жонкі галоўнага героя, атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю: такога прызнання акторы расійскага кіно не атрымвалі на фэсце ў Венецыі з 1966 года. Галоўную ж мужчынскую ролю ў фільме выканаў Яўген Цыганоў, уладальнік прыза за «Лепшую ролю другога плана» на фэсце «Кінатаўр» («Зоймемся каханнем», 2002). Гледачам ён знаёмы па стужках «Брэсцкая крэпасць», «Шпацыр» і «Неадэкватныя людзі».

«Цыганоў — унікальны артыст, здольны быць стрыманым, які ўмее маўчаць, гуляць не гуляючы. Чупаў з Мяркулавай спраўна карыстаюцца гэтым яго талентам, ствараючы аднаго з самыя незвычайных персанажаў новага расійскага кіно», — напісаў пра фільм Антон Далін (Meduza). «Камсамольская праўда», таксама, адзначыла, што гэты «тонкі, празрысты, арыгінальна прыдуманы, але пры гэтым просты фільм Мяркулавай і Чупава расказвае пра няцерпнасць, беднасць і каханне, якая адна толькі і можа выратаваць, калі нічога ўжо не дапамагае».