У Гродне ў адной з кватэр па другім завулку Дзяржынскага днём адбылося ўзгаранне. 42 чалавекі эвакуіраваны, з іх трое дзяцей. Ніхто не пацярпеў, піша “Гродна Плюс”.
Да месца здарэння былі накіраваны 6 пажарных падраздзяленняў. На месцы пажару ў шчыльна задымленым памяшканні ратавальнікі выявілі мужчыну і жанчыну – гаспадароў кватэры. Як патлумачыла пацярпелая, раптам дома стала смярдзець дымам, у адной з пакояў гарэла крэсла. Дзверы кватэры былі зачынены, ключоў у цемры знайсці не ўдалося. Разам з мужам яны выйшлі на балкон і пачалі клікаць на дапамогу. Ратавальнікаў выклікалі відавочцы.
-Я ўжо развітвалася, думала, што ўжо ўсё. Я ўжо крычала суседцы: «Бывай!», – кажа Людміла Іванчык, пацярпелая.
Зараз органамі пажарнага нагляду па факце ўзгарання праводзіцца праверка. Адпрацоўваюцца дзве найбольш верагодныя версіі – гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём і кароткае замыканне электраабсталявання.
https://youtu.be/zkdC8FyN1yU