У Гродне двух салдат асудзілі за дзедаўшчыну. На суд у прафілактычных мэтах прывялі некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых

Двух салдат Гродзенскай памежнай групы (в/ч 2141) асудзілі на год калоніі агульнага рэжыму за здзекі над таварышам па службе. Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 16 студзеня, ён пакуль не ўступіў у законную сілу. На абвяшчэнне прысуду ў прафілактычных мэтах прывялі некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых, пішуць Naviny.by.

Фігуранты справы — 22-гадовы Уладзіслаў Шкулькоў з вёскі Асіповічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці і 20-гадовы Андрэй Пятровіч з Мінска. Абодва звольненыя з ваеннай службы ў запас. Пацярпелы — радавы Міхаіл Ярашэнка, які таксама звольнены ў запас.

Справу разглядалі амаль тры месяцы. Суд абвясціў толькі рэзалютыўную частку. Шкулькоў і Пятровіч прызнаныя вінаватымі ў здзеках над вайскоўцам.

На першым судовым пасяджэнні пракурор Генадзь Мазайла зачытаў абвінавачванне, якое раскрыла падрабязнасці парушэння статутных правілаў.

Пракурор Генадзь Мазайла

Роля Пятровіча заключалася ў тым, каб прывесці Ярашэнка, а потым сачыць, каб па калідоры не ішлі афіцэры. Акрамя таго, Шкулькоў уздымаў ложак Ярашэнка за ножкі, той ўдараўся галавой аб сцяну і падаў з ложка.

Абвінавачаны, па словах пракурора, прымушаў салдата адціскацца не менш за 65 разоў, распавядаць прымаўкі пагранічнікаў у нецэнзурнай форме. Пятровіч пасля заўвагі Ярашэнка схапіў яго, зняў і скамячыў яго шапку, а потым ударыў нагой у пах і трапіў па машонцы, што выклікала парушэнне здароўя.

Згодна з дзяржабвінавачаннем, гэта рабілася «з жадання самасцвярдзіцца ў калектыве ваеннаслужачых, усталяваць і далей падтрымліваць нестатутныя традыцыі, паказаць сваю значнасць, фізічную сілу і ўяўную перавагу над іншымі вайскоўцамі, запалохаць і зняважыць іх, падпарадкаваць іх сваёй волі, павысіць свой нефармальны аўтарытэт».

Як заявіў намеснік камандзіра Гродзенскай памежнай групы па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Сяргей Саўчук, гэтыя факты былі выяўлены непасрэднымі камандзірамі абвінавачаных і пацярпелага.

Сяргей Саўчук

На пытанне, ці распачаліся праверкі ў частцы ў сувязі са смерцю Аляксандра Коржыча ў 2017 годзе ў 72-м Аб’яднаным навучальным цэнтры УС (ваенны гарадок Печы ў Барысаве), Саўчук адказаў адмоўна: «Гэта ніякім чынам не ўзаемазвязаныя рэчы. На самыя маленькія нюансы стараемся звяртаць увагу, пачынаючы з распарадку дня і заканчваючы знешнім выглядам».

Паводле яго слоў, камандзіры прымаюць вычарпальныя меры, і нават ускосныя прыкметы, якія паказваюць на магчымасць нестатутных узаемаадносін, падрабязна разглядаюцца на самым высокім узроўні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У 100-гадовым садку на Васілька дабудуюць паверхі: там будзе жылы дом

Былыя яслі па вуліцы Васілька, 5 (суседні будынак з літоўскім консульствам) вырашылі ператварыць у шматкватэрны…

6 сакавіка 2025

На Аўгустоўскім канале каля шлюза Нямнова з’явіцца новае месца адпачынку

У новым турыстычным сезоне альтанкі для адпачынку паставяць на шлюзе Нямнова. Таксама там з'явіцца пракат…

6 сакавіка 2025

«Трэба капаць». Рэдказямельныя металы будуць шукаць у Гродзенскай вобласці

Перспектывы здабычы рэдказямельных металаў убачылі ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці. Напярэдадні Лукашэнка загадаў…

6 сакавіка 2025

У Гродне прадаюць бізнес-цэнтр у 130-гадовым гістарычным будынку

На продаж выставілі трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на Гараднічанскай, 23. Пакупнік можа пераабсталяваць пабудову пад…

5 сакавіка 2025

Гродзенцы скрыжавалі «Волгу» з Bugatti — праект абышоўся ім у $ 120 тысяч

Гродзенец Аляксандр Барысевіч патраціў тры гады на тое, каб скрыжаваць “Волгу” з Bugatti. У рэалізацыі…

5 сакавіка 2025

Кветкі да 8 Сакавіка — у хоспіс. Валанцёры прапануюць разам сабраць падарункі для пацыентак

Некамерцыйная арганізацыя "Цэнтр дапамогі жыцця" аб'явіла збор падарункаў да 8 сакавіка для жанчын, якія знаходзяцца…

5 сакавіка 2025