У суд Беластока паступіла першая крымінальная справа ў дачыненні да ілжэ-паляка. Абвінавачаны 34-гадовы беларус Дзмітрый М. выкарыстаў падробленыя дакументы аб сваёй прыналежнасці да польскага народу, піша euroby.info.
Беларус падаваў дакументы на атрыманне Карты Паляка ў Беластоку ў мясцовае ваяводскага праўлення. У якасці доказу сваёй сувязі з Польшчай прадаставіў пасведчанне аб нараджэнні. Як аказалася, графа аб нацыянальнай прыналежнасці маці «полька» была падробленай. Прынамсі, так заяўляе пракуратура.
Звычайна падобныя справы да суда не даходзяць. Ілжэ-палякі прызнаюць віну, ідуць на здзелку са следствам і атрымоўваюць штрафы. У дадзеным выпадку беларус не згодны з абвінавачваннем. Менавіта таму справу разглядае суд. Калі беларуса не апраўдаюць, яму пагражае да 5 гадоў турмы.
Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, у Беластоку распачата дзясяткі падобных крымінальных спраў у дачыненні да людзей, якія выкарыстоўваюць падробленыя дакументы аб прыналежнасці да польскага народу. Ілжэ-палякі сталі масава выяўляцца ў Польшчы з 2018 года.
Навошта людзі прыкідваюцца палякамі? Польскія карані даюць магчымасць легальна працаваць круглы год, магчымасць атрымаць фінансавую дапамогу з бюджэту Польшчы, а праз усяго год пражывання атрымаць грамадзянства Еўрасаюза.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…