У асноўным яны з’явяцца ў Альшанцы, на Фолюшы, Вішняўцы, Дзевятоўцы. Акрамя звычайнай пасадкі дрэў і кустоў у горадзе будзе прапаноўвацца кантэйнернае азеляненне. Каб разнастаіць кветкавае афармленне, будуць высаджваць шматгадовыя расліны, напрыклад блакітную аўсяніцу, асцільбу, гейхеру, бадан і іншыя, піша «Вячэрні Гродна».

Акрамя таго, плануецца добраўпарадкаванне двара на вуліцы Ліможа. У прыватнасці, будуць пашыраны дваровыя праезды, абсталююць дадатковыя парковачныя месцы, дзіцячыя пляцоўкі. У планах — распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю капрамонту двароў на вуліцах Гагарына, Горкага, Ліможа, Брыкеля. Працягнецца замена цепласетак.


Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)