Першыя наваселлі ў спальным раёне Грандзічы ў Гродне справяць вясной бягучага года, піша БЕЛТА. У перспектыве тут будуць жыць да 65 тыс. жыхароў. Зараз тут актыўна вядуцца будаўнічыя работы, пракладваюцца інжынерныя сеткі, уладкоўваюцца пад’язныя шляхі.
Увесну плануецца здаць першыя два дамы сумарна на 150 кватэр. Да канца года ў новым раёне будуць уведзены 9 жылых дамоў. У планах на бягучы год праектаванне дзіцячага саду. Участкі аддадуць пад аб’екты гандлю, сацыяльна-культурнага прызначэння.
Грандзічы зоймуць плошчу 82 гектара, мікрараён на 22 квартала размесціцца ў паўночнай часткі Гродна. На першым этапе плануецца будаўніцтва двух мікрараёнаў агульнай плошчай 290 тысячаў квадратных метраў, што палепшыць жыллёвыя ўмовы больш чым 11 тысяч грлдзенцаў. Пры праектаванні мікрараёна улічаны плюсы і мінусы забудовы Альшанкі.
Адначасова з узвядзеннем жылля пабудуюцца аб’екты сацыяльна-культурнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, інжынерна-транспартная інфраструктура. Забудова мікрараёна будзе весціся па новых схемах сучаснага горадабудаўніцтва: камфортнае асяроддзе пражывання, закрытыя дваровыя тэрыторыі, паркоўкі па-за жылымі зонамі. Пачнецца праект з узвядзення дамоў серыі ККД. Прадугледжана і будаўніцтва арэндных дамоў з поўнай апрацоўкай, на якія вялікі попыт у Гродна. Далей пойдуць маналітныя і вышынныя дамы. Пра цану за квадратны метр паведамлялася, што яна будзе вагацца ад 800 да 1000 даляраў у залежнасці ад плошчы кватэр і паверха.
Дзе яшчэ пабудуюць дамы?
У Альшанцы здадуць у эксплуатацыю маналітны вышынны дом, на першым паверсе якога размесціцца дзіцячая амбулаторыя. Таксама ў гэтым раёне да новага навучальнага года ўвядуць новую школу, пачнуць праектаванне паліклінікі. Акрамя таго, у Альшанцы пабудуюць 120-кватэрны дом для шматдзетных сем’яў.
Два 19-павярховых дамы ў 2019 годзе будуць здадзены ў мікрараёне Дзевятоўка-4. У раёне вуліцы Лідскай у бягучым годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю чатырох дамоў, яшчэ два шматпавярховікі з’явяцца на вуліцы Пралетарскай. Завяршаецца будаўніцтва і шматкватэрнага дома ў новым раёне Каўбасіно.
У 2019 годзе ў Гродне плануюць пабудаваць звыш 180 тыс. кв.м жылля. У мінулым годзе ў горадзе было здадзена каля 170 тыс. кв.м жылля. З іх звыш 45 тыс. кв.м — індывідуальнага. Чакаецца, што і ў гэтым годзе індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў горадзе будзе весціся актыўна.