Пачаўся продаж кватэр у будучым доме на праспекце Янкі Купалы. Квадратны метр там будзе каштаваць ад 1 545 рублёў. Цэны адрозніваюцца ў залежнасці ад размяшчэння на паверсе і колькасці пакояў у кватэры: чым вышэй паверх і чым больш пакояў, тым жыллё танней. Унесці ўсю суму трэба будзе на працягу 60 дзён, піша «Вячэрні Гродна».

Нагадаем, тут пабудуюць два маналіты, кожны на чатыры пад’езды, вышынёй ад 6 да 9 паверхаў. У кожным доме будзе па 92 кватэры (адна-, двух-, трох-, чатырохпакаёвыя) свабоднай планіроўкі плошчай ад 42 да 90 квадратных метраў. На цокальных паверхах размесцяцца офісы. Праектам таксама прадугледжаны двух’ярусныя паркоўкі.

Акрамя таго, набыць камерцыйнае жыллё цяпер можна ў новабудоўлях на Магістральнай вуліцы (метр ад за 1 200 рублёў), у Альшанцы (ад 1 000 рублёў), на Лідскай вуліцы (ад 1 230 рублёў), на Курчатава (ад 1 425 рублёў), на Фолюш (ад 1 040 рублёў), у раёне Пралетарскай — Шчорса (ад 1 250 рублёў), у Каўбасіно (ад 1 004 рублёў).