Абласную філармонію адкрыюць 8 сакавіка. Потым прымуцца за Палац тэкстыльшчыкаў

«Адкрыццё філармоніі плануецца на 8 сакавіка. УП „Інстытут Гроднаграмадзянпраект“ распрацоўвае праект рэканструкцыі Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Пачнем работы па ДК пасля здачы філармоніі. Спадзяемся адкрыць яго да фестывалю нацыянальных культур», — сказаў Мечыслаў Гой «Вячэрнему Гродна».

У лютым 2012 года пачалася рэканструкцыя будынка філармоніі, у выніку якой павінен атрымацца сучасны культурны і канцэртны комплекс з глядзельнай залай на 1239 месцаў. Сёння ўсе працы ўступілі ў завяршальную стадыю.

У філармоніі будзе два кафэ, рэстаран на 80 месцаў з караоке-барам. Каля філармоніі будзе паркоўка больш чым на тысячу аўтамабіляў. Добраўпарадкоўваюцца падыходы з боку прыватнага сектара і сярэдняй школы № 6.


Як будзе выглядаць абласная філармонія пасля рэканструкцыі

Два кафэ, рэстаран і зала на 1239 месцаў. Абласная філармонія адкрыецца ў пачатку 2019 года


— У горадзе вызначана спецыялізаваная арганізацыя, задача якой ўключыць у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемую і неэфектыўна выкарыстоўваецца нерухомую маёмасць, — кажа Мечыслаў Гой.

У гэтым годзе да продажу плануецца 19 аб’ектаў нерухомасці, у тым ліку комплекс будынкаў і збудаванняў на завулку Перамогі, 10 (тэрыторыя былога вытворчага гарбарнага аб’яднання), будынка былой школы на вуліцы Лермантава, 31 і галоўны вытворчы корпус на Чырвонаармейскай вуліцы, 87 (тэрыторыя былога цаглянага завода). Рыхтуецца пакет дакументаў для продажу з адкрытых таргоў піўзавода. Па будынках былой ваеннай камендатуры і Дома афіцэраў гарвыканкам гатовы да абмеркавання не толькі продажу, але і іншых спосабаў уключэння аб’ектаў у гаспадарчы абарот з любым добрасумленным інвестарам пры наяўнасці канкрэтнага праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025