Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама апублікавала інфармацыю пра пошук непаўналетняга гарадзенца Аляксандра Чака, які знік без весткі. Яшчэ раніцай 15 студзеня ён пайшоў у школу, але дахаты так і не вярнуўся.

Вядома, што 15 студзеня ў 08:45 маме падлетка паступіла паведамленне на мабільны тэлефон пра тое, што яе сын прайшоў турнікет і ўвайшоў у школу, а ужо ў 09:15 класная кіраўнічка паведаміла, што юнак адсутнічае на занятках. Увечар таго ж дня маці зніклага звярнулася ў праваахоўныя органы.

На дадзены момант выяўлена, што малады чалавек забраў у маці 100 еўра, а падчас маніторынгу яго сацыяльных сетак выявілі, што ў яго былі намеры з’ехаць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Праваахоўнікі высветляюць месцазнаходжанне гарадзенца і просяць гараджанаў дапамагчы ў пошуку зніклага. Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй, просьба паведаміць па тэлефонах: 8−0152−79−78−05; +375−29−589−09−01 (МТС).

У Гродне шукаюць 17-гадовага падлетка. Ён мог з'ехаць у Расію