Спробу незаконна вывезці кнігі па мастацтве і жывапісе, якія уяўляюць культурную каштоўнасць, спыніла гарадзенская мытня. Кнігі былі ў багажніку аўтамабіля, на якім грамадзянін Казахстана ехаў праз пункт пропуску «Каменны Лог» у Літву.
Кіроўца выбраў для праходжання мытнага кантролю «зялёны» калідор і пацвердзіў, што не мае тавараў, што падлягаюць да абавязковага дэкларавання. Аднак пры аглядзе ў кардонавай каробцы, ў багажніку, мытнікі выявілі сем кніг па мастацтве і жывапісу пачатку XX стагоддзя, паведамляе гродзенская мытня.
Аўтар трохтамовіка «Гісторыя мастацтва ўсіх часоў і народаў» — нямецкі мастацтвазнаўца Карл Верман, чатыры тамы «Гісторыі жывапісу ўсіх часоў і народаў» належаць пяру рускага мастака і гісторыка Аляксандра Бенуа.
[irp posts="95 120″ name="Па дазвол у Мінск: вывезці твор мастацтва з бязвізавага Гродна стала складаней"]