Пра тое, што з гарадской каналізацыйнай трубы пад мастом на вуліцы Ажэшкі сцёкі выцякаюць у раку, у службу «Гроднавадаканал» паведаміла жанчына, піша «Гродзенская праўда».
Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Ігар Юзвяк, у гарадскую каналізацыю трапіла бытавое смецце, а гэта ў асноўным анучы для мыцця падлог, якія і забілі трубу. За 40 хвілін непаладка была ліквідаваная, а труба прамыта. Таксама лабараторыяй прадпрыемствы праведзены адборы пробаў вады Гараднічанкі ўніз па яе плыні, — забруджванняў не выяўлена.
Ігар Юзвяк таксама паведаміў, што пры выяўленні такіх непаладак лепш патэлефанаваць дыспетчарам «Водаканала» або па адзіным нумары 115, меры прымуць неадкладна.