Гродзенскую і Брэсцкую бязвізавыя зоны аб’яднаюць. Туды ўвойдуць Навагрудскі і Лідскі раён

Аб’яднаць турыстычныя бязвізавыя зоны ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях прапануе Міністэрства спорту і турызму, піша БЕЛТА. Туды плануюць ўключыць Івацэвіцкі, Лідскі і Навагрудскі раёны.

— Падводзячы вынікі 2018 года, мы бачым, што калі бязвізавыя зоны аб’яднаюцца, гэта дазволіць стварыць новыя турыстычныя маршруты, павялічыць паток турыстаў і час іх знаходжання ў Беларусі. У сярэднім па бязвізавай зоне ў Гродзенскай вобласці час знаходжання іншаземцаў складае каля двух дзён. Пры аб’яднанні сярэдні час павялічыцца да трох-чатырох дзён, — сказаў 15 студзеня на прэс-канферэнцыі Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Мінспорту.

Пры стварэнні агульнай бязвізавай зоны плануецца дадаткова ўключыць туды рэгіёны, якія будуць найбольш цікавыя турыстам, напрыклад, Івацэвіцкі, Лідскі і Навагрудскі раёны. «Праўда, стаіць пытанне ў тым, ці гатовыя гэтыя раёны прымаць паток турыстаў. Магчыма, трэба папрацаваць над інфраструктурай», — адзначыў прадстаўнік Мінспорту.

Парадак бязвізавага знаходжання ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях вызначаны ўказам № 462, ён пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. Павялічана колькасць пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду ў турыстычных мэтах, устаноўлены тэрмін наведвання, якi не перавышае 10 дзён, пашырана тэрыторыя для часовага знаходжання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылі новыя залы

Новая экспазіцыя прысвечана паўсядзённаму жыццю шляхты ў другой палове XVIII – пачатку ХХ стагоддзя. У…

12 сакавіка 2025

Пару з Гродна судзяць за арганізацыю прастытуцыі

У Гродне працягваецца суд за ўцягванне ў прастытуцыю і злоўжыванне ўладай. Мяркуючы па ўсім, судзяць…

12 сакавіка 2025

«Не хочам, каб хадзіў КДБ». У BY_help расказалі, чаму адмовілі ў падтрымцы былому палітвязню Вадзімаці

Парушыў дамову, разгаласіў звесткі. Заснавальнік BY_help Аляксей Лявончык пералічыў прычыны, па якіх фонд дапамогі рэпрэсаваным…

12 сакавіка 2025

У Гродна зараз — самае бруднае паветра ў Беларусі. У чым прычына?

Паводле дадзеных сайта арганізацыі IQAir 12 сакавіка індэкс якасці паветра ў Гродне складае 112. Такі паказчык…

12 сакавіка 2025

Гродзенскаму піўзаводу выбралі назву. Глядзіце, як ён будзе выглядаць пасля рэканструкцыі

"Бровар Кунца" - такая назва з'явілася ў Instagram-профілі, прысвечаным рэканструкцыі комплексу былога гродзенскага піўзавода і…

11 сакавіка 2025

У Гродне на аўкцыёне прадаюць аўтамабіль палітвязня

Праз пляцоўку "БелЮрЗабеспячэнне" ў Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па "палітычных" артыкулах Дзяніса…

11 сакавіка 2025