Куды трапляюць елкі пасля Новага года? Елі рэкамендуюць выкідваць у спецыяльна адведзенае месца ў двары. Наўпрост адтуль камунальнікі адправяць дрэвы на сметнік, паведамляе АНТ.

Але раней трэба ацаніць і іншыя магчымасці дрэва. Напрыклад, аддаць на перапрацоўку ў дранку ці выкарыстоўваць як паліва для печкі. Але рабіць гэта трэба самастойна: лясныя гаспадаркі, на жаль, ссечаныя елкі не прымаюць.

Яшчэ ў мінулым годзе быў альтэрнатыўны спосаб пазбавіцца ад елкі - мабыць, самы высакародны. Елкі прымаў сталічны заапарк. Дрэвы, якія не даядалі гадаванцы, ішлі ў кацельні заасадоў. Праўда, такая практыка апынулася нядоўгай. У Гродзенскім заапарку ёлку могуць прыняць у якасці падсцілкі. А вялікія елкі з плошчаў, школ і дамоў культуры трапляюць у кацельні гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

А вось на ёлачных базарах утылізаваць сёлета няма чаго. Разлічваюць з дакладнасцю да аднаго і «лішніх» дрэў не застаецца. У любым выпадку, разважаючы над тым, куды падзець навагодняе дрэва, галоўнае не практыкавацца ў яго кіданні з балкона.