Паглядзіце на Гродна вачыма канадскай сям'і, якая падарожнічае ўжо больш за 5 гадоў

Пяцітыдневы адпачынак канадскай сям'і Патанс у 2013 годзе ператварыўся ў пяцігадовы тур па розных краінах. За пяць гадоў сям’я наведала 98 краін, у тым ліку і Беларусь. Улетку 2018 года канадцы пазнаёмілася з Гродна і знялі пра яго відэа.

Горад для сям'і Патансаў стаў нечаканым адкрыццём. Скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам канадцы бесперашкодна з Польшчы заехалі ў Гродна, але ў начным горадзе з’явіліся першыя цяжкасці - прапала бронь апартаментаў, а мясцовыя не ведалі англійскай. Дапамагчы турыстам узяліся пакістанскія студэнты медыцынскага ўніверсітэта.

У відэа Патансы распавядаюць пра архітэктуру і помнікі Гродна, пра тое, што можна паглядзець і купіць у гэтым горадзе. У Гродне сям’я спрабуе беларускі зефір і параўноўвае горад з Міланам.

«Мы — Тайлер і Шанталь Патанс і тры нашыя выдатныя дачкі Джулія, Анжаліка і Хлоя. У 2013 годзе мы адправіліся ў пяцітыднёвы адпачынак у Еўропу і нам так спадабалася, што мы вырашылі працягнуць падарожжа. Мы вярнуліся ў Паўночную Амерыку, адкуль мы родам, але толькі каб сабраць рэчы і вярнуцца ў Еўропу. Наш бізнес дазваляе нам працаваць з дома, таму, калі ў нас ёсць камп’ютар і падлучэнне да інтэрнэту, мы можам выконваць працу з любога месца. Прыехаўшы з краіны, якая дазваляе хатняе навучанне для дзяцей, мы бласлаўлёныя тым, што вядзем лад жыцця, пра які марым, з нашымі трыма дзяўчынкамі, не адцягваючы ўвагу ні на якую школьную працу.

Мы вырашылі падзяліцца сваім вопытам з усім светам і стварылі сайт, каб пісаць пра нашыя прыгоды. Мы спадзяемся, што зможам дапамагчы людзям парадамі і рэкамендацыямі па вандроўках, ідэямі пра тое, куды ісці далей, ці проста паклічам вас адправіцца ў падарожжа разам з сям’ёй!"

У Еўропе Патансы наведалі ўсе краіны. Беларусь і Ісландыя сталі апошнімі ў Старым свеце для канадцаў. Цяпер сям’я падарожнічае па Цэнтральнай Амерыцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025