Фота: Беларускае Радыё Рацыя
Маці хлопчыка з інваліднасцю Вольга Макарэвіч, якая жыве ў Гродне, намагаецца атрымаць кампенсацыю за маральны ціск, які аказвалі на яе некаторыя пасадоўцы прадпрыемства «Гроднапрамбуд» падчас змагання за парушаныя правы дзіцяці.
Калегія абласнога суда, што разглядала апеляцыйную скаргу Вольгі Макарэвіч, на чале з Юрыем Карэцкім, не задаволіла яе вымогаў, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Суд палічыў, што абразы, атрыманыя з боку некаторых пасадоўцаў прадпрыемства, а таксама маральныя пакуты, якія пацягнулі пагаршэнне здароўя Вольгі Макарэвіч падчас змагання за правы свайго хворага дзіцяці, не вартыя кампенсацыі. Нагадаем, што раней яна дамаглася праз суд выплаты дапамогі для сына, якую не выплочвалі цягам 20 месяцаў.
— Я проста ўпэўнена, што гэтыя выпадкі будуць працягвацца. Пасадоўцы не былі пакараныя, значыць будуць меркаваць, што можна далей з усімі астатнімі паступаць так — прыніжаць, абражаць. Канешне, сведкі не маглі пацвердзіць маіх словаў таму, што страх згубіць працу вышэй за ўсё. Застацца без працы з маленькімі дзецьмі і з вялікімі крэдытамі - канешне, на гэта ніхто не пойдзе. Такіх смелых, як я, вельмі мала.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…