Гродзенка, якой не выплочвалі дапамогу на хворае дзіця, намагаецца атрымаць кампенсацыю за маральны ціск. Абласны суд не задаволіў вымогаў

Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Маці хлопчыка з інваліднасцю Вольга Макарэвіч, якая жыве ў Гродне, намагаецца атрымаць кампенсацыю за маральны ціск, які аказвалі на яе некаторыя пасадоўцы прадпрыемства „Гроднапрамбуд” падчас змагання за парушаныя правы дзіцяці.

Калегія абласнога суда, што разглядала апеляцыйную скаргу Вольгі Макарэвіч, на чале з Юрыем Карэцкім, не задаволіла яе вымогаў, піша Беларускае Радыё Рацыя.

Суд палічыў, што абразы, атрыманыя з боку некаторых пасадоўцаў прадпрыемства, а таксама маральныя пакуты, якія пацягнулі пагаршэнне здароўя Вольгі Макарэвіч падчас змагання за правы свайго хворага дзіцяці, не вартыя кампенсацыі. Нагадаем, што раней яна дамаглася праз суд выплаты дапамогі для сына, якую не выплочвалі цягам 20 месяцаў.


«Работнік прафсаюза дастаў Біблію і пачаў мне яе чытаць»: як у Гродне мама хлопчыка з рэдкай хваробай спрабуе дамагчыся праўды

Гродзенка, якой не выплочвалі дапамогу на хворае дзіця, створыць арганізацыю па абароне правоў дзяцей-інвалідаў


– Я проста ўпэўнена, што гэтыя выпадкі будуць працягвацца. Пасадоўцы не былі пакараныя, значыць будуць меркаваць, што можна далей з усімі астатнімі паступаць так – прыніжаць, абражаць. Канешне, сведкі не маглі пацвердзіць маіх словаў таму, што страх згубіць працу вышэй за ўсё. Застацца без працы з маленькімі дзецьмі і з вялікімі крэдытамі – канешне, на гэта ніхто не пойдзе. Такіх смелых, як я, вельмі мала.

 

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: