Некалькі дзён таму 39-гадовы гродзенец з жонкай адпачывалі ў кампаніі на вуліцы Урублеўскага. Пасля застолля пара выйшла падыхаць паветрам на вуліцу і яны згубіліся. Муж блукаў па дварах, сустрэўся з незнаёмай кампаніяй, і «нахабна зазіраў на прадстаўніц прыгожага полу», спрабуючы знайсці жонку, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Мужчыну зрабілі заўвагу.
Тады самотны муж пачаў пагражаць сякеркай для раздзелкі мяса, якую ён чамусьці прыхапіў з сабой. Якую-небудзь шкоду здароўю наносіць не збіраўся, а думаў проста папалохаць. Сваёй мэты грамадзянін дасягнуў, і на месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні да чалавека, якi размахваў сякерай, распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
Некалькі гадоў таму гэты ж чалавек спрабаваў спалохаць апанента важкай металічнай трубой.