Навіны

У Гродне яшчэ адзін сабака праваліўся ў адкрыты калодзеж: люкаў не хапае з-за крадзяжоў

Адбылося гэта 10 студзеня ў мікрараёне Альшанка. Не чакаючы супрацоўнікаў МНС, гаспадары жывёлы паспелі выцягнуць яе з калодзежа з халоднай вадой.

Здарэнне адбылося вечарам у полі непадалёк ад школы № 39. Жыхарка мікрараёна Аксана Шалесная з сяброўкай выгульвала сабак. Адзін сабака праваліўся ў адкрыты люк, у якім была вада.

«Сабакі бегалі па полі, але ў адзін момант мой пёс знік, — распавядае Аксана. — Мы крычалі, а сабака так і не адгукаўся. Другі стаяў увесь час на адным месцы і скуголіў. Мы падбеглі бліжэй і пачулі шум вады. Я была ў шоку: мой сабака праваліўся ў адкрыты люк і неяк спрабаваў трымацца на плаву, чапляючыся лапамі за ўсё што можна».

Муж выратаваў собаку

Каб выратаваць жывёлу, Аксана з сяброўкай адразу ж выклікалі МНС. З-за стрэсу дзяўчаты набралі нумар 911 і патрапілі куды трэба. Пакуль ехалі ратавальнікі, дапамагаць дзяўчатам узяўся мінак.

«Ні я, ні хлопец, які праходзіў побач, не здолелі выцягнуць сабаку, тады я патэлефанавала мужу і ён хутчэй за ратавальнікаў прыехаў на машыне. Ён лёг на люк, а мінак трымаў яго ногі. За лапы ён здолеў выцягнуць сабаку з калодзежа. Больш за 10 хвілін жывёла была ў халоднай вадзе, але дзякуючы мужу мы здолелі яе выратаваць. Калі б туды ўпала дзіця, я не ведаю, што б было. Гэта вельмі страшна».

Няўжо ўсё так і пакінуць?

Выратавальнікі прыехалі на месца, калі сабаку ўжо выцягнулі з вады. Але калодзеж ніхто так і не зачыніў. Сёння ля адкрытага калодзежа толькі стужка агароджы, якую ў цемры не ўсе ўбачаць.

«Сабака адчувае сябе лепш, але люк ўсё яшчэ адкрыты. Супрацоўнікі МНС сказалі, што ім няма чым закрыць яго і параілі звярнуцца ў Водаканал. Але нават на наступны дзень ніхто нічога не зрабіў. Знаёмыя тэлефанавалі ў Водаканал: ім адказалі, што зачыніць няма чым — люкі крадуць. Як так? Тут школа побач, веладарожка і прыпынак. Няўжо ўсё так і пакінуць?»

У Гродне гэта не першы выпадак, калі сабакі правальваюцца ў адкрытыя люкі ці студні. У снежня 2018 года шчанюк каля аўтавакзалу праваліўся ў адтуліну ў люку і патануў. Вясной 2017 года падобны выпадак здарыўся на Фолюшы. Тады на выклік гаспадароў жывёлы ніхто са службаў не адрэагаваў. Сабака загінуў.


Ведаеце яшчэ месцы, дзе ёсць небяспечныя адкрытыя калодзежы без люкаў? Напішыце пра іх у каментарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025