Хакеісты гродзенскага «Нёмана» ў суботу 12 студзеня ў Лідзе «абыгралі аднайменную каманду і забілі ёй дзве шайбы.
Нанёсшы суперніку 47 кідкоў па варотах, падапечныя Сяргея Пушкова здолелі вызначыцца толькі двойчы. Зрабілі гэта гродзенцы ў пачатку другога перыяду. Спачатку на 23-й хвіліне вызначыўся Рэмезаў, а праз дзве хвіліны Казячы павялічыў перавагу чырвона-чорных.
«Ліда» — «Нёман» 0:2 (0:0, 0:2, 0:0)
галы:
22:17 0:1 — Рэмезаў (Кіслы, Елісеенка)
24:21 0:2 — Казячы (Хараманда, А.Маляўка)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Быў вельмі хуткі мабільны хакей, стваралі шмат момантаў для ўзяцце варот. У другім перыядзе нам проста даравалі ў двух момантах, калі ў 100% гаспадары павінны былі забіваць. Але добра, што дапрацавалі ў гэтых момантах — накрылі кідок, хоць вароты былі ўжо пустымі. Такі хакей павінен падабацца, калі абедзве каманды гуляюць хутка і актыўна, спрабуючы нешта стварыць, а не чакаюць у сярэдняй зоне нейкіх памылак. Таму гульня была вельмі добрай. Рады што ў гэтай гульні дамагліся перамогі.
У верхняй частцы турнірнай табліцы без змен: «Нёман» працягвае ісці на другім месцы.
Свой наступны матч каманда Сяргея Пушкова правядзе ў Мінску 17 студзеня і сустрэнецца там са зборнай «U-20»