Таварыства ратавання на водах (ТРВОД) апублікавала звесткі пра таўшчыню лёду на вадаёмах Гродзеншчыны па стане на 11 студзеня. Не забывайце, што па лёдзе танчэй 7 см і аднаму чалавеку хадзіць небяспечна, а некалькі чалавек побач могуць не баяцца праваліцца толькі пры таўшчыні лёду ад 15 см. Рыбакі, шукайце любімыя месцы ў спісе!

Дзе можна гуляць па лёдзе, а дзе - не варта. Інфармацыя ТРВОДа
Інфаграфіка са старонкі ТРВОД на vk.com
Самы тонкі лёд — на ўчастку Нёмана каля станцыі Мастоўская — 5−8 см, а самы трывалы — на Іванаўскім вадасховішчы ў Астраўцы — 16−20 сантыметраў.

  • Азёры, возера Кань: 10−14 см, трывалы
  • Астравец, Янаўскае вадасховішча: 16−20 см, трывалы
  • Ашмяны, возера Лабазоўскае: 12−15 см, трывалы
  • Бярозаўка, возера Корзюкава: 18−19 см, трывалы
  • Бераставіца, возера Івашкаўцы: 16−18 см, трывалы
  • Ваўкавыск, возера Дамба: 12−14 см, трывалы
  • Воранава, гарадское возера: 18−19 см, трывалы
  • г. п. Свіслачь, Новае возера: 12−15 см, трывалы
  • Гродна, Ласосна, рака Нёман: лёду няма
  • Гродна, возера Юбілейнае: 10−12 см, трывалы, адкрытыя прамоіны
  • Гродна, ЦСС, рака Нёман: лёду няма
  • Дзятлава, гарадское возера па вул. Фогеля: 10−14 см, трывалы
  • Зэльва, Зэльвенскае вадасховішча: 10−20 см, трывалы
  • Іўе, сажалка па вул. К.Маркса: 14 см, трывалы
  • Карэлічы, возера Юбілейнае: 12−16 см, трывалы
  • Ліда, Малейкаўшчызна, Навалідскае: 18−19 см, трывалы
  • Ліда, возера Лідскае: 18−19 см, трывалы
  • Масты, рака Нёман: 5−8 см, трывалы
  • Наваградак, возера Літоўка: 16−17 см, трывалы
  • Наваградак, возера Моладзевае: 15−16 см, трывалы
  • Наваградак, возера Свіцязь: 18 см, трывалы
  • Пышкі, рака Нёман: лёду няма
  • Слонім, возера Гарадское: 8−12 см, трывалы, адкрытыя прамоіны
  • Смаргонь, гарадское возера на рацэ Оксна: 14−20 см, трывалы
  • Шчучын, гарадское возера на рацэ Тураўка: 8−13 см, трывалы