Сёння «Рэмбудаўтадор» штодня маніторыць стан дарожнага пакрыцця Румлёўскага моста. Знойдзеныя ямы латаюць гарачай бітумна-асфальтавай сумессю.

Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Генадзь Занеўскі, гэтая хоць і не новая тэхналогія ў цяперашнія маразы дазваляе праводзіць і на Румлёўскім і на Новым мастах ямінавыя рамонты. Працы з 8 студзеня арганізаваныя ў дзве змены, піша “Гродзенская праўда”.

Сёлета Румлёўскі і Новы масты папераменна будуць зачыняцца на капітальныя рамонты праезнай часткі. Рух транспарта пры гэтым закрываць не плануюць. Абнаўляць асфальтавае пакрыццё будуць па палосах.



