Таварыства ратавання на водах (ТРВОД) апублікавала звесткі пра таўшчыню лёду на вадаёмах Гродзеншчыны па стане на 11 студзеня. Не забывайце, што па лёдзе танчэй 7 см і аднаму чалавеку хадзіць небяспечна, а некалькі чалавек побач могуць не баяцца праваліцца толькі пры таўшчыні лёду ад 15 см. Рыбакі, шукайце любімыя месцы ў спісе!

Самы тонкі лёд – на ўчастку Нёмана каля станцыі Мастоўская – 5-8 см, а самы трывалы – на Іванаўскім вадасховішчы ў Астраўцы – 16-20 сантыметраў.
- Азёры, возера Кань: 10-14 см, трывалы
- Астравец, Янаўскае вадасховішча: 16-20 см, трывалы
- Ашмяны, возера Лабазоўскае: 12-15 см, трывалы
- Бярозаўка, возера Корзюкава: 18-19 см, трывалы
- Бераставіца, возера Івашкаўцы: 16-18 см, трывалы
- Ваўкавыск, возера Дамба: 12-14 см, трывалы
- Воранава, гарадское возера: 18-19 см, трывалы
- г.п. Свіслачь, Новае возера: 12-15 см, трывалы
- Гродна, Ласосна, рака Нёман: лёду няма
- Гродна, возера Юбілейнае: 10-12 см, трывалы, адкрытыя прамоіны
- Гродна, ЦСС, рака Нёман: лёду няма
- Дзятлава, гарадское возера па вул. Фогеля: 10-14 см, трывалы
- Зэльва, Зэльвенскае вадасховішча: 10-20 см, трывалы
- Іўе, сажалка па вул. К.Маркса: 14 см, трывалы
- Карэлічы, возера Юбілейнае: 12-16 см, трывалы
- Ліда, Малейкаўшчызна, Навалідскае: 18-19 см, трывалы
- Ліда, возера Лідскае: 18-19 см, трывалы
- Масты, рака Нёман: 5-8 см, трывалы
- Наваградак, возера Літоўка: 16-17 см, трывалы
- Наваградак, возера Моладзевае: 15-16 см, трывалы
- Наваградак, возера Свіцязь: 18 см, трывалы
- Пышкі, рака Нёман: лёду няма
- Слонім, возера Гарадское: 8-12 см, трывалы, адкрытыя прамоіны
- Смаргонь, гарадское возера на рацэ Оксна: 14-20 см, трывалы
- Шчучын, гарадское возера на рацэ Тураўка: 8-13 см, трывалы


