Праз амаль 30 гадоў адна з «фішак» савецкага Гродна — кола агляду — усё-ткі вернецца ў гарадскую прастору. Новым месцам прапіскі экзатычнага атракцыёну стане парк Жылібера, а само «чортава кола» павінна з’явіцца ў сярэдзіне 2019 года і ўзвысіцца на 42 метры, піша «Вячэрні Гродна».

Ужо атрымалі папярэдняе ўзгадненне

Як ужо раней паведамлялася, праект кола ўжо атрымаў папярэдняе ўзгадненне ў Мінкульце. Па інфармацыі «ВГ», фірма-заказчык прэзентавала праект у Гродзенскім гарвыканкаме. Калі гарадскія ўлады планавалі будаўніцтва кола агляду ў Каложскім парку (недалёка ад месца ўстаноўкі дэмантаванага кола), то цяпер новым месцам для атракцыёну будзе адназначна парк Жылібера.

Мэта праекта — паляпшэнне сферы забаўляльных паслуг для гродзенцаў і гасцей горада, а таксама пазіцыянаванне аб’екта як новай славутасці, спосабу павышэння турыстычнай прывабнасці Гродна, растлумачылі ў фірме. Чакаецца, што кола надасць гораду сучаснае і дынамічнае аблічча.

Вышынёй з 14-павярховы дом і кабінкі з падагрэвам: глядзіце, як будзе выглядаць кола агляду ў Гродна

Дзе канкрэтна пабудуюць кола агляду?

У шмат каго з гродзенцаў адразу ўзніклі пытанні: а дзе канкрэтна ўсталююць кола агляду і ці не нанясе гэта шкоды ўнікальнай прыродзе парку? Бо ў парку Жылібера шмат старых дрэў, і з’яўленне такой волатавай канструкцыі як «чортава» кола, відавочна, прывядзе да высечкі шматгадовых насаджэнняў.

Аднак, мяркуючы па праекце, усталяваць будучы атракцыён хочуць на пятачку каля «амерыканскіх горак» і «лебедзяў». Месца выбрана невыпадкова — з гэтага ўзвышша наведвальнікам кола будзе адкрывацца досыць прымальны выгляд на цэнтр горада і славутасці.

Вышынёй з 14-павярховы дом і кабінкі з падагрэвам: глядзіце, як будзе выглядаць кола агляду ў Гродна

Ілюмінацыя і дынамікі: што яшчэ там будзе?

Такім чынам, вядома, што вышыня кола складзе 42 метры. Уладальнікі разглядалі ўстаноўку кола большай вышыні, але ў выніку сышліся, што такі варыянт будзе самым прыймальным.

У атракцыёне будуць размяшчаны 24 кабінкі, кожная будзе разлічана на 4-х чалавек. Кабінкі будуць закрытага тыпу, з абагравальнікамі, таму выкарыстоўваць іх можна будзе цэлы год. Акрамя таго, усярэдзіне будуць змантаваныя гукавыя дынамікі. А каб замежнікі маглі арыентавацца, будзе працаваць аўдыягід на мовах краін-бліжэйшых суседзяў.

Аднак галоўнай «фішкай» новага кола агляду стане начное падсвятленне. Падчас папярэдняга ўзгаднення атрыманы дазвол на тое, каб паўтарыць у ілюмінацыі кола лагатып Фестывалю нацыянальных культур. Чакаецца, што ў дні правядзення фестывалю такое падсвятленне дазволіць разнастаіць праграму мерапрыемства. Акрамя таго, гэта дазволіць праводзіць адкрыццё і закрыццё фестывалю непасрэдна каля кола, дадалі ў фірме.

Вышынёй з 14-павярховы дом і кабінкі з падагрэвам: глядзіце, як будзе выглядаць кола агляду ў Гродна

Калі пабудуюць?

Аб дакладных тэрмінах будаўніцтва пакуль не паведамляецца. Па разліках фірмы-заказчыка увесь працэс ад пачатку і да канца зойме больш за 5 месяцаў - 3 месяцы сыдзе на выраб кола, месяц на выраб дазваленчых дакументаў і яшчэ месяц непасрэдна спатрэбіцца на мантаж і пуска-наладачныя работы. 15 дзён адведзена на тэхнічны агляд і допуск да эксплуатацыі. Работы павінны прайсці ў 2019 годзе.

Нагадаем, у канцы снежня 2017 года павінен быў адбыцца аўкцыён па продажы ўчастка пад будаўніцтва кола агляду. Участак выдзелілі ў Каложскім парку, у 400 метрах ад таго месца, дзе раней знаходзілася кола, а цана склала 66 тыс даляраў. Аднак ніхто на таргі не зарэгістраваўся.

Вышынёй з 14-павярховы дом і кабінкі з падагрэвам: глядзіце, як будзе выглядаць кола агляду ў Гродна

Даведка

Кола агляду ўсталявалі ў Каложскім парку 40 гадоў таму, у 1970-х гадах, на месцы аўтастаянкі побач з царкоўна-парафіяльным комплексам. Атракцыён быў вышынёй з васьміпавярховы дом. Гістарычная частка горада з яго была амаль не бачная — толькі частка з замкамі, Каложу і Нёманам. Гродзенцы памятаюць, што кабінкі не зачыняліся і дрыжалі пры ўздыме. Атракцыён прапрацаваў каля дзесяці гадоў, потым зачыніўся, а да канца 80-х гадоў яго разабралі. Хацелі перанесці ў раён вуліцы Курчатава і нават падрыхтавалі падпоркі, але потым перадумалі.

Сёння падобныя аб’екты ёсць у Мінску і Гомелі. Адно з апошніх колаў агляду ў Беларусі ўсталявалі ў Брэсце ў ліпені 2017 года. Яго вышыня складае 40 метраў. Кабінкі там як закрытыя, так і адкрытыя, і разлічаны на 95 чалавек. На момант адкрыцця кошт адной паездкі складаў 3,5 рубля (паездка доўжылася 7−8 хвілін).