Паглядзіце, як будуць выглядаць дарогі Гродна у 2030 годзе

Калі тэмпы аўтамабілізацыі Гродна захаваюцца, то у 2030 годзе ў 1 000 жыхароў будзе 450 аўтамабіляў (цяпер 350). Сучасная сетка дарог такую нагрузку не вытрымае, бо гэта прырост трафіку больш чым на 20%. Таму Гродна патрэбныя новыя дарогі і яны ўжо ёсць на паперы.

Ёсць нават разлік, наколькі інтэнсіўна імі будуць карыстацца ў рэальнасці. AutoGrodno.by публікуе картаграму на 2030 год, прадстаўленую спецыялістамі “БелНІІПгорадабудаўніцтва”, якія з’яўляюцца распрацоўшчыкамі новага генплана горада.

2030 dorogi 01
Параўнаць з картай загрузкі дарог 2018 года

Спецыялісты лічаць, што праз 10 гадоў у Гродна павінна быць 5 аўтамабільных мастоў (адзін рэканструююць, другі пабудуюць), а таксама новыя вуліцы. Напрыклад, вуліцу Каліноўскага неабходна выпрастаць і праз падоўжаную вуліцу Астроўскага злучыць з вуліцай Будзёнага. Вуліцу Пучкова падоўжыць да мікрараёна Альшанка, а да новага мікрараёну “Грандзічы” спатрэбіцца развітая сетка дарог, амаль такая, як цяпер у мікрараёне “Альшанка”.

Распрацоўнікі мяркуюць, што калі асноўныя ідэі транспартнай схемы Гродна будуць рэалізаваны да 2030 года, то нагрузка на Стары і Румлёўскі масты захаваецца, але вырасце на Паповічскім мосце (да гэтага часу ён павінен стаць шасціпалосны), а дадатковая частка транспарту перамесціцца на рэканструюемы мост і на зусім новы ў раёне вёскі Беражаны.

Картаграма пасажырапатокаў грамадскага транспарту ў гадзіну-пік таксама прыкладаецца:

2030 dorogi 02

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: