Збор футбалістаў гродзенскага «Нёмана» запланаваны на 21 студзеня. Ужо вядомыя і першыя супернікі жоўта-зялёных у міжсезонні.
Не паспеюць гродзенцы выйсці з адпачынку і прайсці медкамісію, як 23 студзеня ў Гродна прыедзе брэсцкі «Рух» для першага спарынгу міжсезоння. Матч пройдзе ў футбольным манежы.
Традыцыйна ў канцы студзеня «Нёман» адправіцца ў Жодзіна і прыме ўдзел у зімовым турніры «Белазавец». У гэтых спаборніцтвах гродзенцы згуляюць у трэці раз. У турніры прыме ўдзел чатыры каманды: «Тарпеда-БелАЗ», «Іслач», «Даўгаўпілс» (Латвія) і «Нёман».
Верагодней за ўсё, уся перадсезонная падрыхтоўка ў каманды Ігара Кавалевiча пройдзе ў Гродне, як і ў мінулым годзе. Для падрыхтоўкі футбалістаў да сезону тут створаны амаль усе ўмовы.
Што да складу «Нёмана», то за перыяд адпачынку ёсць некалькі страт. Па заканчэнні мінулага сезону стан гродзенцаў пакінуў Глеб Рассадкін і Мікалай Януш, у футбалістаў скончылася арэнда. Яўген Савасцьянаў і Аляксандр Анюкевіч перайшлі ў «Слуцк». А ў Леаніда Ковеля і Міхайла Йаванавіча скончыліся кантракты.
Ёсць і першае набыццё — былы паўабаронца ФК «Мінск» 24-гадовы Алег Еўдакімаў 4 студзеня падпісаў кантракт з «Нёманам», які разлічаны да канца года.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…