“Нёман” падпісаў першага гульца ў міжсезонні

Былы паўабаронца ФК “Мінск” 24-гадовы Алег Еўдакімаў 4 студзеня падпісаў кантракт з “Нёманам”, які разлічаны да канца года.

Футбаліст з’яўляецца выхаванцам мінскай “Змены”, якая была пазней перайменаваная ў “Мінск”. Там Еўдакімаў пагуляў у камандах усіх узростаў. У 2017 годзе футбаліст быў прызнаны лепшым у складзе “Мінска”.

Вядома, што паўбаронца ўжо выступаў пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча. Было гэта ў складзе Моладзёжнай зборнай. Тады беларуская маладзёжка стала бронзавым прызёрам Кубка Садружнасці. У 2017 футбаліст дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матчу супраць Швейцарыі (0:1).

У мінулым чэмпіянаце Беларусі паўабаронца правёў 29 гульняў у складзе мінскай каманды. Забіў 1 мяч і зрабіў 5 выніковых перадач.


Па заканчэнні мінулага сезону “Нёман” пакінулі Глеб Рассадкін і Мікалай Януш, у футбалістаў скончылася арэнда. Яўген Савасцьянаў і Аляксандр Анюкевіч перайшлі ў “Слуцк”. А ў Леаніда Ковеля і Міхайла Йаванавіча скончыліся кантракты.

З адпачынку гродзенская каманда выходзіць у канцы студзеня

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: