Асцярожна, цюбінг! Як катацца, каб не пакалечыцца

Амаль на кожнай зімовай горцы цяпер дзеці ці сталыя катаюцца на звыклых санках, «лядзянках», «талерках», «фінках» і цюбінгах. Але розніца, дзе і на чым катацца, усё ж ёсць. Цюбінгі, ці «ватрушкі», якія насамрэч прызначаны для спорту, выявіліся вельмі траўматычнымі.

На цюбінгу ёсць вялікая рызыка атрымаць чэрапна-мазгавое пашкоджанне і пашкодзіць хрыбетнік. Калі ён пачынае круціцца, пасажыр губляе арыентацыю ў прасторы, а саскочыць падчас руху амаль немагчыма. У выніку такога катання на выхадных толькі ў Мінску ў шпіталь хуткай дапамогі даставілі пяць чалавек, трое з іх ў рэанімацыі, піша «Гродзенская правўда». У Магілёве загінуў 24-гадовы хлопец. Цюбінг на ўсёй хуткасці ўразаўся ў слуп. Выратаваць хлопца не атрымалася.

Спецыялісты папярэджваюць, што для такога адпачынку трэба абіраць абсталяваныя месцы і мець добрае экіпіяванне.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі: Цюбінгі - гэта зусім не бяспечная забаўка. Маленькія дзеці не могуць кіраваць гэтым відам спартовага абсталявання. Апроч таго, варта зважаць гэтак жа і на месцы катанняў. Найлепей абіраць абсталяваныя месцы, дзе вы зможаце быць ў бяспецы. Таксама трэба глядзець, каб не было натуральных перашкод, з якімі можна стукнуцца наўпростава ўнізе спуску. Праверкі, якія цяпер адбываюцца ў следчых органах, паказваюць, што сутыкненні менавіта з дрэвамі, ліхтарнымі слупамі, а часам і проста дзяцей паміж сабой, з’яўляюцца прычынай таго, што дзеці атрымваюць цяжкія пашкоджанні.

Медыкі нават прапануюць абмежаваць месцы для катання на цюбінгах, на прэс-канферэнцыі ў БелТА прапанавалі рэгламентаваць іх продаж. Лекары адзначаюць, што яшчэ пару гадоў таму ніхто і не ведаў, што абсалютна бесперашкодна можна купіць такое небяспечнае кола. Цюбінгі былі прызначаны менавіта для спартовых мерапрыемстваў, на іх каталіся ў строга абмежаваных месцах, пад наглядам спецыялістаў, якія могуць несці за гэта адказнасць. Паводле слоў кіраўніка Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нейрахірургіі кандыдата медычных навук Міхала Талабаева, кожныя выхадныя да іх звяртаюцца мінімум 10−15 дзяцей, траўмаваных на горках.

[irp posts="100 980″ name="У Гродне залілі больш за 30 каткоў. Глядзіце, дзе іх шукаць"]

Сёння ў кожным мікрараёне можна знайсці горку, якая не прызначана для катання. Але ў дзяцей няма сродкаў абароны, якія рэгламентаваны пры выкарыстанні цюбінга як спартовага снарада. Лекар траўматолаг-артапед Андрэй Ярашэвіч лічыць патрэбным прыцягнуць і камунальныя службы да таго, што адбываецца на горках ў мікрараёнах, абмежаваць катанне у дварах, каля праезнай часткі.

«Катанне на цюбінгах цалкам не забароніш. Але трэба вызначыць адмыслова абсталяваныя для гэтага месцы. Не павінна быць ніякіх перашкод, аб якія можа стукнуцца цюбінг. Дзеці павінны быць у суправаджэнні дарослых, а сама прадукцыя сертыфікавана», — падкрэсліў дацэнт Андрэй Бабкін, які кіруе лабараторыяй захворванняў і наступстваў пашкоджанняў хрыбетніка і спіннога мозгу Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі.

Дзе ў Гродне спакойна пакатацца на цюбінгу

  • У парку адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гродна абсталяваны цюбінгавы схіл даўжынёй 270 м. Парк працуе з 15.00 да 23.00 па буднях і па выходных — з 11.00 да 23.00, катанне платнае, ёсць пракат.
  • На базе адпачынку «Прывал» у Пышках пакатацца на цюбінгу можна з 11.00 да 20.00, уваход на базу і катанне платныя (цюбінгі на месцы). Выхадныя базы — панядзелак, аўторак.
«Каробчыцкі Алімп»
Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025